Уладзімір Макей удзельнічае ў сустрэчы міністраў замежных спраў краін АБСЕ

Як паведамляе БелаПАН, паседжанне з'яўляецца самым буйным штогадовым мерапрыемствам АБСЕ міністэрскага ўзроўня. Яна ладзіцца для агляду сітуацыі ў рэгіёне адказнасці арганізацыі, ацэнкі яе дзейнасці і вызначэнні задач на бліжэйшую перспектыву.



Падчас двухдзённай сустрэчы ў Кіеве міністры замежных спраў плануюць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, якія ахопліваюць усе галіны супрацоўніцтва ў рамках АБСЕ. Цэнтральным пытаннем стане разгляд папярэдніх вынікаў працэсу "Хельсінкі плюс 40", накіраванага на пабудову "супольнасці бяспекі" на прасторы АБСЕ, і ўхвала адпаведнай міністэрскай дэкларацыі.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі