Уладзімір Някляеў прэзентуе кнігу, якую за яго “зрабіў” Сяргей Шапран

Беларуская прэзентацыя пройдзе 27 снежня ў “Арт-сядзібе” а 18-й. Сваю новую кнігу Уладзімір Някляеў называе “нечаканай”. Магчыма, таму што складаў яе не сам аўтар, а зусім іншы чалавек, распавядае Еўрарадыё лідар кампаніі “Гавары праўду”.



Уладзімір Някляеў: “Нават не думаў, што тыя мае запісы, якія я рабіў на працягу многіх гадоў, некалі я буду называць кнігай. Але мой сябар журналіст і літаратуразнаўца Сяргей Шапран сабраў іх па розных выданнях, прынёс да мяне і сказаў: “Па-мойму, гэта кніга”. Я паглядзеў — сапраўды аказалася, што гэта кніга”.



Някляеў называе новы твор “раманам у незвычайнай форме”. Наконт варшаўскай прэзентацыі, якая прайшла раней, чым у Мінску, то, кажа літаратар, гэты горад для яго — знакавы. Маўляў, менавіта там, ён вырашыў у свой час пачаць займацца палітыкай і там напісаў знакавую паэму пра каханне “Паланэз”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі