Улаховіч: Лукашэнку прапанавалі стары план развіцця эканомікі — я адразу гэта зразумеў (відэа)

Улаховіч: Лукашэнку прапанавалі стары план развіцця эканомікі — я адразу гэта зразумеў (відэа)

У аўторак, 22 верасня, перад гледачамі тэлелеканала “Беларусь 1” выступіў кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч. Гэтым разам кандыдат выступаў у запісе — такім было яго пажаданне.

Спачатку кандыдат пакрытыкаваў чыноўнікаў і іх працу з насельніцтвам. “Я разумею, што наша ўлада глядзіць на нас з экрана. Чыноўнікі ўвогуле баяцца сустракацца з людзьмі, бо тыя пачнуць задаваць пытанні, на якія ў чыноўнікаў няма адказаў. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова напамінаў ім выйсці з кабінетаў і пайсці ў народ”, — кажа Улаховіч, намякаючы на тое, што Лукашэнка не ў курсе, што адбываецца ў краіне.

Улаховіч паабяцаў вырашыць праблему недахопу месцаў у дзіцячых садках, а таксама "вярнуць дзецям" прададзеныя чыноўнікамі пустуючыя садкі. Таксама паабяцаў узяць пад кантроль харчаванне ў садках і школах.

Гаворачы пра шматдзетныя сем'і, Улаховіч спачатку агучыў статыстыку і назваў лічбы, па якіх выходзіць, што колькасць шматдзетных сямей у Беларусі пастаянна расце. Потым ён прапанаваў выкарыстоўваць мацярынскі капітал не тады, калі дзіцяці спаўняецца 18 год, а з нараджэннем, і пускаць гэтыя грошы на вырашэнне жыллёвых пытанняў.

Атаман беларускага казацтва ад шматдзетных сем'яў перайшоў да праблем інвалідаў і паабяцаў заканадаўча замацаваць іх удзел у грамадска карыснай працы на заканадаўчым узроўні і разабрацца з праблемамі жылля, “з якога не выйсці на вуліцу, вуліцы, на якіх няма пераходаў, не абсталяваныя ўваходы ў крамы, тэатры ды іншыя месцы масавага карыстання”.

Потым Мікалай Улаховіч зноў звярнуўся да таго, колькі каштуе сабраць дзіця ў школу і прапанаваў выдаваць бацькам матэрыяльную дапамогу.

Ад школы Улаховіч пераскочыў да камсамола, адзначыўшы, што ў Беларусі "толькі арганізацыя БРСМ можа праявіць сябе як лідар Беларусі". Астатнія моладзевыя арганізацыі, на думку Улаховіча, перспектыў не маюць. Ён прапанаваў падумаць пра адраджэнне моладзевых будоўляў. Будаўніцтва АЭС у гэтым плане выглядае не вельмі добра, бо атамную энэргетыку моцна крытыкуюць. Як варыянт для заняткаў моладзі Улаховіч прапанаваў паходы ў Арктыку або Антарктыду.  

“Літаральна нядаўна мы хацелі адрадзіць нашыя пяцігадовыя планы. Я з самага пачатку падазраваў, што атачэнне прэзідэнта чарговы раз прапаноўвае яму планава−сацыялістычную эканоміку, добра адпрацаваную ў падручніках, і не ўлічваюць, што ў Беларусі дзейнічаюць дзве эканомікі — паўдзяржаўная і рынкавая”, — кажа Мікалай Улаховіч. Ён абяцае вызваліць прамысловасць ад прагнозных паказчыкаў, бізнэс-планаў і запэўнівае, што будзе ацэньваць прадпрыемствы толькі паводле прыбыткаў.

Закранаючы пытанне знешняй палітыкі, чыноўнік заўважыў, што трэба захоўваць мірнае існаванне з усімі краінамі свету, але ў першую чаргу — з Расіяй.
Асаблівую ўвагу кандыдат звярнуў на становішча беларускіх вайскоўцаў, абяцаючы падняць статус вайскоўца не толькі ў кар'еры, але і ў яго сямейным дабрабыце:

"Афіцэр павінен адчуваць свой высокі статус абаронца сваёй радзімы, не толькі па сваёй вайсковай спецыяльнасці, але ў дабрабыце сваім".

Улаховіч прапанаваў аптымізаваць колькасць вайскоўцаў. Па яго словах, адносіны з Расіяй павінны быць братнімі, але — на дыстанцыі.

"Старыя ваенныя базы няхай будуць беларускімі, а новыя тэхніка, абсталяванне, інструктары, фінансаванне, няхай будуць расійскімі, але з беларускім асбовым складам і пад беларускім камандаваннем".
 
Кандыдат у прэзідэнты заявіў, што асаблівую ўвагу ён надасць развіцюю арганізацыям паляўнічых і рыбаловаў, ДТСААФ. А таксама сельскай гаспадарцы: выдаваць крэдыты, падтрымліваць працу СВК і параллельна развіваць фермерства.

"У кожнага селяліна павінен быць трактар, можна – міні-трактар і некалькі гектараў зямлі", — кажа Улаховіч.

Ад сельскай гаспадаркі кандыдат пераскочыў да развіцця аграэкатурызму, турызму і падтрымкі чысціні ў пасёлках і гарадах і дасягненнящ беларускіх айцішнікаў, таленавітай беларускай моладзі і недапушчэння іх адтоку з краіны.

Напрыканцы Улаховіч заклікаў не дапусціць байкоту выбараў і прагаласаваць за яго.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі