Уначы 29 жніўня банкаўскія карткі могуць працаваць са збоямі

Уначы 29 жніўня і раніцай 30-га (ад 2.00 да 7.00) ў Беларусі банкаўскія карткі могуць працаваць са збоямі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. У гэты час будуць праводзіцца работы па мадэрнізацыі сеткавай інфраструктуры прадпрыемства.

Адзначаецца, што магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацыі гандлю, пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, якія абслугоўваюцца дадзенымі банкаў. Цэнтр прыносіць прабачэнні кліентам за магчымыя нязручнасці.

Карыстальнікамі цэнтра з'яўляюцца 15 беларускіх банкаў: Беларусбанк, БПС-Ашчадбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк, Трастбанк, БелВЭБ, МТБанк, БНБ-банк, БелСвісБанк, Банк Масква-Мінск, Франсабанк і Цэптэр Банк.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі