Уначы каля Зямлі праляціць астэроід, падобны па памерах на Чалябінскі метэарыт

Уначы каля Зямлі праляціць астэроід, падобны па памерах на Чалябінскі метэарыт

Уначы з 9 на 10 лютага каля Зямлі праляціць астэроід 2018 СВ, падобны па памерах на знакаміты Чалябінскі метэарыт (ён узарваўся ў небе над расійскім горадам у лютым 2013 года). NASA супакойвае, што збліжэнне касмічнага госця з нашай планетай не будзе ўяўляць небяспекі. Вядома, што яго дыяметр складае ад 12 да 38 метраў. Эксперты кажуць, што астэроіды падобных памераў збліжаюцца з планетай прыблізна адзін-два разы на год.

Астэроід праляціць каля Зямлі ў 60-70 тысячах кіламетраў. Максімальнае збліжэнне адбудзецца прыблізна ў 01:30 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі