Уначы ў Віцебску гарэла крама "Еўраопт"
У Віцебску ў ноч на 3 жніўня гарэла крама "Еўраопт" на праспекце Будаўнікоў, 15, паведамляе прэс-служба МНС.
Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 1.44 ночы: у краме спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Агонь узнік на першым паверсе двухпавярховага цаглянага будынка.
Агонь пашкодзіў тавар, аздабленне і абсталяванне крамы. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Прычына пажару высвятляецца.