Уратаваць радавога Стрыжака: хто гэта зробіць — стрым з Азаравым

Уратаваць радавога Стрыжака:  хто гэта зробіць — стрым з Азаравым

З беларускага “астраўка стабільнасці” едуць за мяжу не толькі тыя, хто ўцякае ад пераследу карнай сістэмы рэжыму, але і тыя, хто не так даўно быў вінцікам гэтай сістэмы і актыўна пераследаваў праціўнікаў рэжыму. Ці самааддана пісаў даносы на актывістаў у “органы”. Не трэба забывацца і на агентаў ды засланцаў, якіх тыя органы накіроўваюць за мяжу. А таксама пра тых, хто дзеля добрай справы вырашыць “прыціснуць” паплечніка па дэмакратычным руху.

Наколькі масавыя ўцёкі за мяжу нядаўніх прыхільнікаў і адэптаў лукашэнкаўскага рэжыму? Як абараніцца дзеячам дэмакратычнага руху ад патэнцыйнай небяспекі? Ці не час беларусам замежжа ствараць свае службы бяспекі і следчыя органы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае падпалкоўнік міліцыі, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавікоў Аляксандр Азараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі