Урны, сцягі і эстрада: колькі чыноўнікі марнуюць на "выбары"-2025

Колькі чыноўнікі марнуюць на "выбары"-2025

Колькі чыноўнікі марнуюць на "выбары"-2025 / @rubanau_collage

Да "выбараў" прэзідэнта Беларусі ўлады закуплялі урны, кабінкі, сцяжкі, плакаты для галасавання і не толькі. Узнікае лагічнае пытанне: а куды падзеліся старыя атрыбуты? Бо розныя электаральныя кампаніі праводзяцца ледзь не кожны год.

Еўрарадыё пагартала сайт дзяржзакупак і расказвае, колькі марнуюць улады на "выбары"-2025.

Урнаў шмат не бывае

Больш за астатніх (згодна з дзяржзакупкамі) патраціліся ў Салігорскім раёне — там на правядзенне сёлетніх "выбараў" мясцовыя чыноўнікі выдаткавалі 43 665 рублёў. Яны пайшлі ў тым ліку на 6 кабін для галасавання (26 470 рублёў), 11 урнаў розных памераў (15 634 рублёў) і адну кабінку для галасавання для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі (1560 рублёў).

БДУ таксама спатрэбілася 6 урнаў — на гэта з бюджэту вылучылі больш за 4000 рублёў. Беларускай акадэміі авіяцыі патрэбныя 4 урны — гэта каштуе 2515 рублёў. Баранавіцкай цэнтральнай бальніцы — 8 урнаў на 4095 рублёў.

Урны, флаги и эстрада: сколько чиновники тратят на “выборы”-2025
Улады закупляюць урны / tut.by
Урны, флаги и эстрада: сколько чиновники тратят на “выборы”-2025
На што ўлады трацяць грошы з бюджэту да "выбараў"? / belta

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі