Усаў: у Беларусі адбываецца "вертыкальнае множанне глупства"

Усаў: у Беларусі адбываецца "вертыкальнае множанне глупства"

У Беларусі адбываецца "вертыкальнае множанне глупства", піша кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў. "Гэта выяўляецца ў тым, што па меры прасоўвання таго ці іншага рашэння зверху ўніз, альбо рэалізацыі генеральнай ідэалагічнай лініі, аб'ём глупства і неадэкватнасці надмерна ўзрастае", — працягвае ён.

Гэта было і раней, але пры цяперашняй сістэме згаданы аспект "узмацніўся асабліва". А прычына — у чыстках, якія адбываюцца ўнутры ўсіх дзяржаўных структур і "хуткага прасоўвання зусім недалёкіх людзей", піша Усаў. Ён падкрэслівае, што "самаўпраўнасць і панаванне глупства становіцца ключавым фактарам кіравання" у нашай краіне. А гэта ўсё вядзе да яе дэградацыі.

Усаў: у Беларусі адбываецца "вертыкальнае множанне глупства"
Свята ў Калінкавічах / knews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі