Усе 16 галоў Раналду ў цяперашнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў (відэа)
Мадрыдскі "Рэал" стаў першым фіналістам галоўнага футбольнага клубнага турніра.
Учора іспанскі клуб разграміў у гасцях мюнхенскую "Баварыю" — 4:0 (першы матч — 1:0). Два галы забіў Крышціяну Раналду, які стаў аўтарам рэкорду — на яго рахунку ў гэтым розыгрышы Лігі чэмпіёнаў ужо 16 забітых мячоў і гэты вынік ён можа яшчэ палепшыць у фінале (ранейшы рэкорд — 14).
У сераду пройдзе другі паўфінальны матч, сустрэнуцца лонданскі "Чэлсі" і мадрыдскі "Атлетыка" (пачатак у 21.45). У першым паядынку была нулявая нічыя.
Фота — AFP