“Усходні шчыт”: ці абароніць ён ад вайны Еўропу і што чакае Беларусь — эфір
Аляксандр Фрыдман
Пакуль уся ўвага беларускіх незалежных СМІ, экспертаў і проста грамадзян з сінімі пашпартамі была засяроджаная на выбарах у Каардынацыйную раду (насамрэч не), у Крамлі пачалі гаварыць пра жаданне (таксама няпраўда) замарозіць “канфлікт” ва Украіне, а на Захадзе актыўна абмяркоўваецца рашэнне пра дазвол УСУ выкарыстоўваць заходнюю зброю для атак па аб’ектах на тэрыторыі Расіі. І выглядае на тое, што такі дазвол будзе. Насуперак перасцярогам канцлера Германіі Олафа Шольца.
Чым небяспечныя вучэнні з нібыта ядзернай зброяй, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, і ці ўратуюць Захад мінныя палі на польска-беларускай мяжы? Ці пагодзіцца Захад з тым, каб Украіна выкарыстоўвала заходнюю зброю для ўдараў па тэрыторыі Расіі, і ці не справакуе гэта вялікую вайну ў Еўропе? Чаму Лукашэнка звярнуўся да тэмы прапаганды і ці дапаможа гэта яму вярнуць сабе любоў беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.