Успышку каранавіруса зарэгістравалі ў яшчэ адным дзіцячым летніку
Успышка каранавіруса зарэгістраваная ў дзіцячым аздараўленчым летніку "Про100р" у Лёзненскім раёне Віцебшчыны. Там захварэлі 13 дзяцей, піша smartpress.by.
Дзяцей, у якія выявілі COVID-19, ізалявалі ў асобны корпус.
"Усе пачуваюцца нармальна. На шчасце, дзеці лёгка пераносяць гэты вірус, а ўсе педагогі ў нас прышчэпленыя. Для дзяцей арганізавана асобнае харчаванне, асобная праграма", — кажа сузаснавальнік Цэнтра "100 балаў" Дзмітрый Рыжыкаў.
Па яго словах, першы выпадак быў дыягнаставаны 19 жніўня. Хутчэй за ўсё, ён быў завозны.
21 жніўня ў летнік прыязджала камісія санэпідстанцыі.
Рыжыкаў дадаў, што бацькі могуць забраць дзяцей, але такой магчымасцю скарысталіся нямногія.
Як распавядала Еўрарадыё, 10 дзён таму ўспышку каранавіруса зарэгістравалі ў дзіцячым летніку ў Смаргонскім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.