Устаноўка міні-ЦЭЦ на "Мастадрэве" скончылася крымінальнай справай

Яго фірма выконвала працы па праектаванні, пастаўцы і ўстаноўцы міні-ЦЭЦ у адкрытым акцыянерным таварыстве "Мастадрэў" ад жніўня 2004 года. Падрадчык меўся спраектаваць, паставіць і ўсталяваць паравы кацёл і турбіну супрацьціску з камплектам неабходнага абсталявання (міні-ЦЭЦ).



Мастоўскае прадпрыемства заплаціла за гэта больш як 10,1 млрд рублёў, інфармуе БЕЛТА.



Аднак міні-ЦЭЦ на запланаваны паказчык электрычнай магутнасці не выходзіла. Як выявілася, абсталяванне не адпавядае праектным характарыстыкам, мае мноства канструктыўных недахопаў і таму неаднаразова выходзіла з ладу. Прадпрыемства так і не дасягнула запланаванай магутнасці. А на рамонт абсталявання "Мастадрэў" за чатыры гады выдаткаваў больш за 200 млн рублёў.



Пры гэтым выкіды дымавых газаў і іншых прадуктаў гарэння ў атмасферу перавышаюць норму больш як у два разы. Гэта пагражае цеплазабеспячэнню райцэнтра ў ацяпляльны перыяд і негатыўна адлюстроўваюцца на экалагічнай сітуацыі ў Мастах.



Фота — focus.kg

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі