Утрыманне CO2 у атмасферы Зямлі дасягнула крытычнага ўзроўню
Утрыманне CO2 у атмасферы Зямлі дасягнула крытычнага ўзроўню. Такую заяву зрабіла Сусветная метэаралагічная арганізацыя. Паводле яе інфармацыі, узровень ўтрымання вуглякіслага газу ў атмасферы нашай планеты ў 2015 годзе ўпершыню за час назіранняў дасягнуў адзнакі ў 400 частак на мільён. Крытычны ўзровень ўтрымання дыяксіду вугляроду быў зафіксаваны на станцыі забору пробаў паветра, якая размешчаная на Гаваях. Спецыялісты не выключаюць, што цяперашняя сітуацыя не зменіцца "на працягу жыцця многіх пакаленняў", паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Навукоўцы лічаць, што істотны ўплыў на рост канцэнтрацыі дыяксіду вугляроду ў атмасферы аказаў кліматычны феномен Эль-Ніньё. Гэта тэмпературная анамалія, якая ўзнікае ў Ціхім акіяне, і якая становіцца прычынай засух і паводак у розных частках планеты.
У апублікаваным Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй дакладзе па парніковых газах адзначаецца таксама істотнае павелічэнне ўтрымання ў атмасферы метану і аксідаў азоту.