Увазныя грузавікі старэйшыя за 1 год будуць абкладацца мытнай пошлінай

Мінпрам Беларусі ініцыюе збіранне мытнай пошліны з увазных грузавых аўтамабіляў старэйшых за 1 год. Пра гэта паведаміў намеснік міністра прамысловасці Валянцін Гурыновіч.
Цяпер чыноўнікі працуюць над тым, каб увесці паняцце былога ва ўжыванні аўтамабіля ў дачыненні да тых машын, з моманту вытворчасці якіх прайшло не менш за адзін год. Гэта дасць магчымасць спаганяць з гэтых аўтамабіляў дзеючую пошліну ў памеры 2,2 еўра за 1 куб. см аб'ёму рухавіка.

На думку Гурыновіча, патрыманыя аўтамабілі павінны мець абмежаванні на ўвоз, паколькі імпарт былой ва ўжыванні тэхнікі з'яўляецца асноўным фактарам, які стрымлівае развіццё айчыннага аўтамабілебудавання.

На дадзены момант такая пошліна спаганяецца пры ўвозе грузавых аўтамабіляў старэйшых за 3 гады


Інфармуе “Інтэрфакс”

Фота — truckdriversguide.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі