Ужо каля паўсотні знакамітых спартоўцаў падтрымалі “Прессбол”

Ужо больш за 50 знакамітых беларускіх спартоўцаў выступілі супраць рашэння Нацыянальнага алімпійскага камітэта пра адмену акрэдытацыі недзяржаўнай спартыўнай газеты “Прессбол” на Алімпіядзе ў Пекіне. На працягу некалькіх тыдняў яны выказваюць свой пратэст на старонках гэтага выдання. Нядаўна да акцыі далучыліся шасціразовы алімпійскі чэмпіён Віталь Шчэрба, чэмпіёнка Беларусі па шахматах Ганна Шарэвіч, футбаліст маскоўскага “Спартака” і зборнай Беларусі Ягор Філіпенка ды іншыя.

Нагадаем, галоўны рэдактар “Прессбола” Уладзімір Беражкоў звярнуўся з адкрытым лістом на імя Аляксандра Лукашэнкі, які з’яўляецца прэзідэнтам НАК. У 2000 годзе менавіта яго заступніцтва вярнула акрэдытацыю газеце, але цяпер Лукашэнка захоўвае маўчанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі