Ва Украіне асуджаны беларус, які ваяваў у складзе ПВК "Вагнер" і трапіў у палон

Андрэй Герыловіч / t.me/Belarus_Files
Андрэй Герыловіч / t.me/Belarus_Files

Ва Украіне асуджаны беларус, які ваяваў у складзе ПВК "Вагнер" і трапіў у палон. Андрэй Герыловіч пайшоў на пагадненне аб прызнанні віны і пазбег максімальнага тэрміну (10 гадоў). За "ўдзел у якасці найміта ва ўзброеным канфлікце, ваенных або гвалтоўных дзеяннях" ён атрымаў 9 гадоў зняволення, паведамляе Радыё Свабода.

Крымінальную справу разглядаў адзін з судоў Данецкай вобласці Украіны. Тэрмін адбыцця пакарання будзе адлічвацца з 13 лютага 2023 года.

Нацгвардыя Украіны ўзяла ў палон 34-гадовага ўраджэнца Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Андрэя Герыловіча (пазыўны "Заспа") у лістападзе 2022 года пад Бахмутам. У складзе ПВК "Вагнер" ён быў некалькі месяцаў, удзельнічаў у баях.

Яшчэ адзін беларус, Максім Зязюльчык, ваяваў ва Украіне ў шэрагах расійскай прыватнай ваеннай кампаніі "Рэдут", таксама трапіў у палон, быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. СБУ заявіла, што ён — супрацоўнік КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі