Ва Ўкраіне гарэў пасажырскі цягнік Полацк — Сімферопаль, ахвяраў няма

Пасажырскі цягнік Полацк — Сімферопаль гарэў у Роменскім раёне Сумскай вобласці Ўкраіны. Паміж станцыямі Бахмач і Рамадан у 3.35 27 снежня раптоўна ў машынным аддзяленні цеплавоза адбылося ўзгаранне. Агнём была знішчаная высакавольтная камера машыннага адзялення. Як паведамляе УНІАН, пажар быў ліквідаваны трыма аддзяленнямі пажарнай аховы і спецыяльным пажарным цягніком. Ахвяраў і пацярпелых няма. Затрымка руху цягнікоў на гэтым участку чыгункі склала каля 3 гадзінаў.

Інфармацыі пра тое, ці быў гэта беларускі цягнік, ці ўкраінскі, пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі