Ва Украіне пачаўся агульнанацыянальны страйк

12.00 Кіеўская міліцыя пераканаўча просіць грамадзян сысці з праезнай часткі і не перашкаджаць руху транспарту.

"Мы просім мітынгоўцаў сысці з праезнай часткі, не блакаваць рух транспарту і папярэджваем аб крымінальнай адказнасці па арт. 279 (Крымінальнага кодэкса Украіны - блакаванне транспартных камунікацый)", - сказалі агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" ў прэс-службе сталічнай міліцыі ў панядзелак.

Кабінет міністраў Украіны, а таксама шэраг цэнтральных вуліц застаюцца заблакаванымі дэманстрантамі.
 

10.00 Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтральнага штабу партыі “Бацькаўшчына” Аляксандр Турчынаў. “Мы будзем стаяць, пакуль яны (урад і прэзідэнт - Еўрарадыё) ня сыдуць у адстаўку”, - гаворыць ён. Паводле Турчынава, ужо створаныя штабы нацыянальнага супраціву ва ўсіх абласцях. Таксама ён адзначыў , што “ўлада плануе правакацыі, але ў іх гэта не атрымаецца”, - паведамляе “Радыё Свабода”.

Па стане на 8 раніцы панядзелка калона з 5-6 тысяч чалавек поўнасцю заблакавала будынак Кабінета міністраў Украіны, а атксама Нацыянальны банк. Апазіцыя патрабуе датэрміновага правядзення прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

Нагадаем, масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Кіеве і іншых гарадах краіны пасля таго, як украінскі ўрад адмовіўся падпісаць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У ноч на 30 лістапада ў Кіеве спецпадраздзяленне МУС "Беркут" разагнала "Еўрамайдан" — бестэрміновы мітынг прыхільнікаў еўраінтэграцыі.

Сутыкненні працягнуліся ў нядзелю. Мітынгоўцы ўдзень 1 снежня адбілі ў міліцыі Майдан Незалежнасці. Шматтысячная калона на чале з лідарамі апазіцыіАрсенем Яцанюком, Віталём Клічком і Алегам Цягнібокам прыйшла туды ад парка Шаўчэнкі. Міліцыянты спешна адступілі. Да акцыі далучыліся еўрапейскія палітыкі: віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Яцак Пратасевіч, былы старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек, былы кіраўнік польскага ўраду Яраслаў Качыньскі. Там сабраліся сотні тысяч чалавек.

Як байцы "Беркута" збіваюць і ставяць на калені затрыманых у Кіеве (відэа)

Ва Украіне могуць увесці надзвычайнае становішча (хроніка падзеяў, відэа)

 

Падчас атакі на помнік Леніну ў Кіеве траўмы атрымалі 8 міліцыянтаў (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі