Ва Украіне патрапілі ў аварыю жыхары Магілёва і Бабруйска
Чацвёра беларусаў, якія ўчора патрапілі ў аварыю ў Нікалаеўскай вобласці Украіны, знаходзяцца ў мясцовых бальніцах. Нагадаем, раніцай 30 верасня мікрааўтобус Mersedes, на якім група беларусаў ехала на аптовы рынак у Адэсу, сутыкнуўся з грузавіком, загінула адна з пасажырак. Вось што распавяла “Еўрарадыё” Валянціна Дземчанка, інспектар цэнтра прапаганды Галоўнага ўпраўлення МНС Нікалаеўскай вобласці:
“Удар быў магутным, шасцёра пасажыраў аказаліся заціснутымі паміж сядзеннямі аўтамабіля і іх давялося даставаць выратавальнікам МНС. Усіх адвезлі і шпіталізавалі ў Крываазёрскую цэнтральную раённую бальніцу, гэта ў Нікалаеўскай вобласці.
Пасля гэтага адну жанчыну, якая знаходзіцца ў цяжкім стане, перавялі ў горад Нікалаеў, у абласную бальніцу. Трое беларусаў зараз застаюцца ў бальніцы Крываазёрска. І траіх сёння выпісваюць”.
Паводле папярэдніх вынікаў расследавання, прычынай аварыі стала тое, што 25-гадовы кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём ад ператамлення.
Як нам паведамілі ў МНС Нікалаеўскай вобласці, усе пасажыры і кіроўца – жыхары Магілёўскай вобласці, Бабруйска і Магілёва. Пасажырцы, якая загінула, было 42 гады, яна жыла ў Бабруйску.