Ва Украіне праходзяць прэзідэнцкія выбары, там 39 кандыдатаў
Ва Украіне праходзяць прэзідэнцкія выбары. Галасаванне пачалося сёння ў 8:00 паводле кіеўскага часу, які пасля пераходу Украіны на летні час супадае з мінскім. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць 39 челавек — гэта рэкордная колькасць, а бюлетэні для галасавання са спісам кандыдатаў дасягаюць каля метра ў даўжыню. Усяго ж у ЦВК падавалі 83 заяўкі.
Лідарамі прэзідэнцкай кампаніі з’яўляюцца актор Уладзімір Зяленскі (рэйтынг каля 18%), дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка (каля 12%) і кіраўніца аб’яднання “Бацькаўшчына” Юлія Цімашэнка (8%).
У спісах выбаршчыкаў зарэгістравана 35,5 мільёна украінцаў. Выбарчыя ўчасткі працуюць як на тэрыторыі Украіны, так і па-за яе межамі. У Беларусі ўкраінскія грамадзяне, могуць прагаласаваць у амбасадзе ў Мінску па вуліцы Старавіленскай, 51, а таксама ў консульстве ў Брэсце па вуліцы Вароўскага, 19.