Ва Украіне спрабавалі ўзарваць беларускі цягнік з бензінам і дызпалівам

Ва Украіне спрабавалі ўзарваць беларускі цягнік з бензінам і дызпалівам

Грузавы цягнік з Беларусі, які вёз бензін і дызпаліва, спрабавалі пусціць пад адхон у Жытомірскай вобласці Украіны, паведамляе Служба бяспекі Украіны.

Інцыдэнт адбыўся  недалёка ад беларускай мяжы на перагоне "Сакорыкі-Бехі".Цягнік транспартаваў з Беларусі 64 вагоны з гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Падчас яго руху адбыўся выбух, які пашкодзіў чыгуначнае палатно. Ахвяраў пры здарэнні няма.

СБУ шукае сведкаў тэракту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі