Ва Украіне забаронены для паказу фільм з Зяленскім у галоўнай ролі
Ва Украіне Дзяржаўнае кінаагенцтва забараніла паказ і распаўсюд пяці фільмаў. Два з іх — расійскія, а адзін зняты Уладзімірам Зяленскім, піша hromadske.ua.
У прыватнасці, пад забарону трапіў фільм "Восем першых спатканняў" (2012). Адным з прадзюсараў і сцэнарыстаў стужкі быў цяперашні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён жа згуляў галоўную ролю ў фільме.
Стужка была забароненая, бо ў ёй здымалася расійская актрыса Кацярына Варнава. Яна лічыцца ў спісе асоб, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны, бо сваім часам падтрымала акупацыю Крыма. Пра забарону фільма папрасіла Служба бяспекі Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.