Ва ўмовах эпідэміі каранавіруса ў Беларусі прайшла прысяга прызыўнікоў

Прысяга салдат у Беларусі падчас эпідэміі каранавіруса / ВоенТВ
Прысяга салдат у Беларусі падчас эпідэміі каранавіруса / ВоенТВ

Сёння ў Беларусі прысягу прамовілі больш за тры тысячы прызыўнікоў, як тэрмінавікоў так і рэзервістаў.

У гэтым годзе сваякоў салдат назіраць за гэтай штогадовай традыцыяй не пусцілі. Была арганізавана прамая трансляцыя на YouTube-канале ВаенТБ, паведамляе БЕЛТА.

На прысягі ў аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Барысаве, дзе прысягнулі больш за тысячу навабранцаў, прысутнічаў і міністр абароны Віктар Хрэнін.

Рашэнне не дапускаць бацькоў і іншых сваякоў назіраць за прысягай ужывую было прынята з-за эпідэміі каранавіруса:

"Адпраўка ў войскі адбывалася без ўрачыстых мерапрыемстваў, сённяшняя прысяга праходзіць таксама без удзелу бацькоў", — заявіў міністр абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі