Ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама змяніўся начальнік
Начальнікам упраўлення культуры Мінгарвыканкама прызначаны Віталь Брэль, паведамляецца ў телеграм-канале Мінгарвыканкама.
Віталь Брэль нарадзіўся ў 1974 годзе ў Чачэрску на Гомельшчыне. Ён скончыў універсітэт культуры (1996) і Акадэмію кіравання (2003).
Працаваў на чынавенскіх пасадах — у аддзеле па справах моладзі Першамайскага раёна Мінска (1997–2000), потым у такім жа аддзеле ў Мінгарвыканкаме (2000–2002). З 2003 года стаў начальнікам аддзела па справах моладзі сталічнага гарвыканкама.
З 2011 года быў начальнікам упраўлення па справах моладзі ў Мінадукацыі.
Да апошняга часу працаваў на пасадзе першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы.
На пасадзе кіраўніка ўпраўлення культуры ён замяніў Віталіну Рудзікаву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.