Ва УСУ кажуць, што пацэлілі ў камандны пункт расійскіх войскаў у Крыме
Клуб дыму ў раёне Севастопаля
Увечары 4 студзеня з'явіліся звесткі, што УСУ нанеслі ракетны ўдар па вайсковых аб'ектах у Крыме.
Упраўленне стратэгічных камунікацый Генштаба УСУ паведаміла, што пацэлілі ў камандны пункт злучэння расійскіх войскаў каля Севастопаля.
У Мінабароны Расіі заявілі, што Украіна нанесла ўдар авіяцыйнымі кіраванымі ракетамі. Нібыта, дзесяць ракет былі збітыя.
Мясцовыя жыхары кажуць, што акрамя Севастопаля ракеты пацэлілі ў расійскую вайсковую часць каля Еўпаторыі. Відэа выбуху апублікаваў мясцовы тг-канал "Крымскі вецер".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.