Вадаправодная вада ў кватэрах мінчукоў перастане пахнуць хлёркай
Неўзабаве вадаправодная вада ў кватэрах мінчукоў перастане пахнуць хлёркай, заявіў дырэктар УП "Мінскводаканал" Алег Аўруцін, перадаюць "Мінск-навіны".
Сёлета прадпрыемства працуе над рэканструкцыяй хлоркавай гаспадаркі з прымяненнем гіпахларыту натрыю на ачышчальнай вадаправоднай станцыі. Цяпер адбываецца выбар падраднай арганізацыі.
"Рэалізацыя праекта дасць магчымасць поўнасцю адмовіцца ад хлору, аўтаматызаваць тэхналагічныя працэсы па прыёме, захоўванні і дазаванні гіпахларыту натрыю, а таксама выключыць пах рэшткавага хлору ў пітной вадзе", — мяркуе Аўруцін.
Таксама ў 2018 годзе плануецца завяршыць будаўніцтва глеістай сажалкі-назапашвальніка каля вёскі Сініла Мінскага раёна.