Вадзім Іосуб: Дэнамінацыя патрэбная, але не цяпер

Фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра "Альпары" ў Мінску Вадзім Іосуб зазначыў, што не бачыць плюсаў у тым, каб цяпер праводзіць дэнамінацыю. Такім чынам ён пракаментаваў ініцыятыву, выказаную старшынёй Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандрам Калініным. Як паведамляла Еўрарадыё, бізнэсоўцы заклапочаныя тым, што ў краму грошы давядзецца насіць мяхамі.

Вадзім Іосуб адзначае, што дэнамінацыя праводзілася ў шмат якіх дзяржавах. Аднак лічыцца неабходным спыніць інфляцыю да 10% і менш, каб праводзіць гэтую працэдуру. Пакуль жа Нацбанк прагназуе інфляцыю ў 2015 годзе ў памеры 18% з калідорам +/-2%.

Іосуб: "Калі праводзіць дэнамінацыю да таго, як спыніць інфляцыю, калі інфляцыя працягвае расці высокімі тэмпамі, то можна апынуцца ў сітуацыі, што літаральна праз некалькі гадоў пасля чарговай дэнамінацыі трэба будзе рабіць яшчэ адну. А праз некалькі гадоў — яшчэ адну, і гэтак далей. Гэта тэхнічна дастаткова дарагі працэс..."

Разам з тым, адзначыў эксперт, дэнамінацыя пры нізкай інфляцыі магла б дапамагчы ў дэдаларызацыі эканомікі.  

Прадпрымальнікі прапануюць правесці ў Беларусі дэнамінацыю

Фото — myfin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі