Ваенны складнік: ці атрымаецца ў добраахвотнікаў ваенізаваць КР — эфір

Пан Зубр

Пан Зубр / Еўрарадыё

Паўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду ў якасці кандыдатаў захацела шмат былых і нават цяперашніх добраахвотнікаў. Безумоўна, усе гэтыя людзі — грамадзяне Беларусі і маюць поўнае права удзельнічаць у выбарах у любой якасці: ці то як выбаршчыкі, ці то як кандыдаты ў дэлегаты новага складу Каардынацыйнай рады. І калі да галасавання ніякіх пытанняў няма, то ўдзел у выбарчых спісах як былых, так і цяперашніх добраахвотнікаў выклікала шмат пытанняў з розных бакоў. А тут яшчэ і канфлікт з гэтай нагоды ў шэрагах палка Каліноўскага…

Што сёння адбываецца на фронце і як з фронту выглядае ўсё, што адбываецца ў асяродку беларускіх дэмсіл? Ці варта людзям з баявым досведам ісці ў палітыку, нават калі гэта вядзе да праблемаў з камандаваннем? Як людзі з ваенным досведам ставяцца да размоў пра стварэнне беларускага войска? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік, які ваюе ў складзе УСУ з пазыўным “Пан Зубр”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі