Ваенныя самалёты РБ і РФ сумесна патрулявалі паветраную прастору Беларусі

Палёты прайшлі ў рамках комплекснай праверкі / @modmilby
Палёты прайшлі ў рамках комплекснай праверкі / @modmilby

Беларускія і расійскія самалёты сумесна патрулявалі паветраную прастору Беларусі. Палёты прайшлі ў рамках чарговага этапу комплекснай праверкі боегатоўнасці воінскіх часцей, якія прыцягваюцца да рэагавання на крызісныя сітуацыі. Пра гэта расказалі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
"Падчас гэтых палётаў адпрацоўваліся задачы патрулявання і ўзаемапрыкрыцця", — адзначыў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА УС Рэспублікі Беларусь Леанід Давідовіч.

Ён расказаў, што такія палёты ў агульным баявым парадку карысныя для абодвух лётчыкаў — і вядучага, і вадімага. Па яго словах, беларускія і расійскія экіпажы "лётаюць на аднатыпнай тэхніцы з аднатыпным узбраеннем, узровень лётчыкаў таксама прыкладна аднолькавы", таму экіпажам было лёгка ўзаемадзейнічаць паміж сабой.

Са свайго боку дададзім, што сумесныя палёты — толькі адзін з эпізодаў гэтага этапу комплекснай праверкі. На працягу гэтай праверкі задзейнічаныя таксама сілы спецаперацый, ракетных войскаў і артылерыі, а таксама падраздзяленні забеспячэння. Меркавалася прызваць да 1000 ваеннаабавязаных, а таксама паспрабаваць сфармаваць атрады народнага апалчэння.

Военные самолеты РБ и РФ совместно патрулировали воздушное пространство Беларуси
Военные самолеты РБ и РФ совместно патрулировали воздушное пространство Беларуси

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі