Вакцына ад раку лёгкіх і барацьба з вуаерызмам — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Вакцыне ад раку лёгкіх — быць. Навукоўцы ўжо актыўна працуюць над гэтым. Тым часам у нямецкім парламенце таксама сенсацыя — сярод дэпутатаў упершыню за ўсю палітычную гісторыю з’явіўся глухі чалавек.

Чаму трэба звяртаць увагу на цацкі, якія мы набываем сваім дзецям, і як у Японіі змагаюцца з вуаерызмам падчас школьных спартыўных мерапрыемстваў, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе замежных навін “Іх норавы”.

 

Хайке Хойбах стала першай глухой дэпутаткай бундэстага

У чацвер, 21 сакавіка, дэпутатка ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Хайке Хойбах упершыню ўзяла ўдзел у пленарным паседжанні. Калегі па бундэстагу віталі яе апладысментамі, як гучнымі, так і бязгучнымі — выкарыстоўваючы мову жэстаў. У парламенцкай гісторыі Германіі яшчэ не было такога, каб сярод дэпутатаў быў глухі чалавек.

44-гадовая Хойбах прадстаўляе Баварыю, дакладней — горад Аўгсбург і яго ваколіцы.

Вакцына ад раку лёгкіх і барацьба з вуаерызмам — #ІхНоравы
Асцярожна, небяспека! / pixabay.com

Вакцыне ад раку лёгкіх — быць

Каманда навукоўцаў з Вялікабрытаніі пачала распрацоўку першай у свеце вакцыны ад раку лёгкіх. Яна зможа прадухіляць да 90% выпадкаў захворвання.

Даследчыкі абралі тэхналогію, якую выкарыстоўвалі пры стварэнні вакцыны Oxford-AstraZeneca супраць COVID-19. Новы прэпарат павінен навучыць імунную сістэму распазнаваць неаантыгены ў клетках раку лёгкіх і знішчаць іх.

Каманда атрымала фінансаванне ў памеры да 1,7 млн. фунтаў стэрлінгаў ад дабрачынных арганізацый для вытворчасці 3000 доз вакцыны.

— Навука, якая паспяхова вывела свет з пандэміі, неўзабаве можа прывесці нас да будучыні, дзе людзі будуць жыць даўжэй і лепш, не асцерагаючыся раку, — заявіла Мішэль Мітчэл, выканаўчая дырэктарка Cancer Research UK.

Калі вакцына прадэманструе эфектыўнасць у лабараторных умовах, вучоныя змогуць перайсці да клінічных тэстаў. Станоўчыя вынікі на гэтым этапе адкрыюць шлях да больш маштабных выпрабаванняў на людзях з высокай рызыкай захворвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі