Вакол ворагі: чым небяспечнае жыццё ў чаканні здрады і забойства?
Псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі стаў вядомы 20 гадоў таму — пасля таго як паставіў дыягназ Аляксандру Лукашэнку. Пасле гэтага ўрач быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў ЗША. І, здавалася, знікнуць з небасхілу грамадска-палітычнага жыцця Беларусі. Але падчас падзей вясны 2021 года, калі спецслужбы “перадухілі” спробу дзяржперавароту, уратавалі Лукашэнку ад “пограба ў Гомельскай вобласці” і расстрэлу Драздоў з кулямётаў 150 джыпаў, нечакана высветлілася, што “мозгам замаху” быў… Дзмітрый Шчыгельскі!
Чаго ў гісторыі з дзяржпераваротам больш: палітыкі ці псіхіятрыі? Як жыццё ў пастаянным чаканні забойства ўплывае на здароўе? Якія пагрозы здароўю грамадства нясе існаванне ў рэжыме рэпрэсій і запалохванняў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае псіхіятр, грамадскі дзеяч Дзмітрый Шчыгельскі.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.