Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя
Валянціна Трыгубовіч / Еўрарадыё
16 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — палітычная, грамадская і культурніцкая дзяячка, былая сяброўка Сойма Беларускага Народнага Фронта “Адраджэнне”, сяброўка Рады дырэктароў Фундацыі Крычэўскага, архівістка Валянціна Трыгубовіч.
Для любога чалавека найбольш важнай з’яўляецца магчымасць свабоднага і камфортнага жыцця на роднай зямлі. Апроч таго, неабходна, каб у Беларусі ў прыярытэце былі беларуская мова і культура. А для таго, каб беларусы заставаліся ў еўрапейскім кантэксце, трэба, каб у людзей былі юрыдычныя і фінансавыя магчымасці для розных замежных вандровак, перакананая Валянціна Трыгубовіч.
Пра тое, чым займалася і займаецца беларуская эміграцыя ў ЗША, хто насамрэч зрабіў беларускую мову адзінай дзяржаўнай, чаму гэта не спадабалася беларускаму грамадству ўзору канца 1980-х гадоў і як нам беларусізаваць Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Трыгубовіч.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.