Варшаўскія беларусы частавалі адзін аднаго нацыянальнымі стравамі (фота)
26 кастрычніка ў Беларускім доме ў польскай сталіцы прайшло свята беларускай кухні.
Больш за трыццаць чалавек у гэты дзень змаглі пакаштаваць стравы, прыгатаваныя іншымі ўдзельнікамі імпрэзы. Найлепшая страва вызначалася шляхам адкрытага галасавання. Кожны з прысутных мог вызначыць пасля дэгустацыі тры найлепшыя на ягоны густ стравы. Пасля падліку колькасці “плюсікаў” насупраць кожнай са страў былі вызначаныя пераможцы.
Хоць арганізатары не рабілі абмежаванняў у нацыянальным паходжанні рэцэптаў, большасць прэзентаваных на свяце прысмакаў была звязана з Беларуссю.
Упершыню свята беларускай кухні ў Варшаве прайшло год таму.