Велнэс-клуб жонкі Чыжа працуе ў звычайным рэжыме
Элітны велнэс-клуб EVO, якім валодае жонка арыштаванага Юрыя Чыжа — Святлана, у аўторак працуе ў звычайным рэжыме. Пра гэта паведамляе паведамілі sputnik.by са спасылкай на ўстанову. У клубе кажуць, што ў аўторак гатовыя прымаць кліентаў ва ўсіх зонах.
Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак клуб быў зачынены "па тэхнічных прычынах". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ва ўстанове адбываўся ператрус.
15 сакавіка ў велнэс-клубе не змаглі пракаментаваць гэтую інфармацыю. Там таксама не кажуць, ці сапраўды некалькі дзён таму ў клубе змяніўся кіраўнік.
Нагадаем, што вядомага бізнэсоўца, кіраўніка групы кампаній "Трайпл" Юрыя Чыжа затрымалі 11 сакавіка. Праз два дні, 13 сакавіка, яго арышт пацвердзіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Разам з Чыжом былі затрыманыя і іншыя кіраўнікі кампаніі.
Чыж з'яўляецца адным з заснавальнікаў клуба EVO, адчыненага ў траўні 2011 года. Яго жонка Святлана — дырэктарка ўстановы.