Вера Лапко выйграла тэнісны турнір у Францыі
Беларуска Вера Лапко выйграла тэнісны турнір у французскім Сэн-Гадэнсе. У фінальным паядынку спартсменка, якая займае 93-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла прадстаўніцу Нідэрландаў Керын Лемуан (313) — 6:3, 6:4.
Цяпер Лапко чакае кваліфікацыя на адкрыты чэмпіянат Францыі (“Ралан Гарос”). Яшчэ тры беларускі прымуць удзел у гэтым турніры адразу ў асноўнай сетцы — гэта Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка.