Вераніка Цапкала звярнулася да Мірнага, Азаранкі, Домрачавай і Алексіевіч

Вераніка Цапкала звярнулася да Мірнага, Азаранкі, Домрачавай і Алексіевіч

Вераніка Цапкала, жонка Валерыя Цапкалы, у эфіры "Радыё Свабода" звярнулася да вядомых спартоўцаў і пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Яна прапанавала вядомым асобам далучыцца да аб'яднанага штаба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

"Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых грамадзянаў нашай краіны. Асабліва калі ў гэтых людзей ёсць папулярнасць. Гэта могуць быць і спартоўцы: Максім Мірны, Вікторыя Азаранка і Дар'я Домрачава. Нашы пісьменнікі, такія як Святлана Алексіевіч. Звяртаемся да ўсіх неабыякавых беларусаў, каб далучаліся да нашай ініцыятывы. З дапамогай вас мы б хацелі данесці да грамадства, наколькі важна цяпер правесці змены ў нашай краіне", — заявіла Вераніка Цапкала.

Па яе словах, чым больш вядомых і папулярных людзей далучыцца да іх ініцыятывы, тым больш увагі будзе да прапановаў штаба Святланы Ціханоўскай.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 ліпеня чакаецца тэлевыступ Святланы Ціханоўскай на канале "Беларусь 1". Пачатак у 17:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі