Верасень 2023-га стаў самым гарачым у свеце за ўсю гісторыю назіранняў

Беспрэцэдэнтныя тэмпературы выклікалі трывогу ў кліматолагаў

Беспрэцэдэнтныя тэмпературы выклікалі трывогу ў кліматолагаў / АР

У верасні былі зафіксаваныя беспрэцэдэнтныя тэмпературныя анамаліі. Зусім магчыма, што 2023 год стане самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў. Па даных службы змены клімату Copernicus, сярэдняя сусветная тэмпература ў верасні пабіла рэкорды. Яна на 1,7 градуса перавысіла паказчыкі даіндустрыяльнай эпохі (1850-1900 гады). Тэмпературная анамалія прыкладна на 0,9°C перавышае сярэдняе значэнне за 1991-2020 гады.

Беспрэцэдэнтныя тэмпературы выклікалі трывогу ў кліматолагаў. Навукоўцы звязваюць больш інтэнсіўныя экстрэмальныя ўмовы з'явы з павышэннем тэмпературы паверхні мора, якая таксама дасягнула рэкордных паказчыкаў у верасні, паведамляе euronews.com. 

У верасні ў Беларусі зафіксавалі 189 тэмпературных рэкордаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі