У Беларусі за месяц зафіксавалі 189 тэмпературных рэкордаў

Такой цёплай восені не было даўно

Такой цёплай восені не было даўно / pixabay.com

У Беларусі за месяц зафіксавалі 189 тэмпературных рэкордаў. Верасень 2023-га стаў найцяплейшым за пасляваенны перыяд.

У аўторак, 3 кастрычніка, тэмпературныя рэкорды зафіксавалі ў Гродне (гэта было самае цёплае месца ў краіне), Ашмянах і Нарачы. Абноўлены максімумы, якія трымаліся з 1999 года.

У Гродне паветра прагрэлася да 24,3 градуса (ранейшы рэкорд дня — 21,5). Перакрытыя рэкорды таксама ў Ашмянах (22 супраць 21,7) і Нарачы (21,7 супраць 21,2).

Абсалютны максімум дня трымаецца з 1915 года — 27,1 у Васілевічах на Гомельшчыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі