Вернікі з Навагрудку атрымалі адмову на хадайніцтва аб вызваленні Палажанкі
У адказе гаворыцца, што "з хадайніцтвамі аб прыняцці працэсуальных рашэнняў маюць права звяртацца толькі ўдзельнікі крымінальнага працэсу".
Вернікі пратэстанцкай царквы "Новае пакаленне" з Навагрудку атрымалі адмову на сваё хадайніцтва аб вызваленні з-пад варты моладзевай актывісткі Насты Палажанкі пад асабістае паручальніцтва.
У адказе гаворыцца, што "згодна з артыкулам 135 крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з хадайніцтвамі аб прыняцці працэсуальных рашэнняў маюць права звяртацца толькі ўдзельнікі крымінальнага працэсу".