Вершам года ў Расіі прызнаны матны тэкст пра бел-чырвона-белы сцяг і "свядомых"
У Расіі падведзеныя вынікі прэміі "Паэзія" (яе называюць спадкаемцай вядомай і прэстыжнай прэміі "Паэт").
Вершам года названы тэкст Марыі Маліноўскай "бело-красно-белый флаг". Гэты тэкст напоўнены матамі і прасякнуты згадкамі пра "свядомых".
Арганізатары прэміі паведамляюць, што публікацыя ад 13 жніўня 2020 года "выдаленая з сацсетак па ананімным даносе".
Пераможца атрымае за яго 300 тысяч расійскіх рублёў.
У ФБ Марыі Маліноўскай паведамляецца, што яна ўраджэнка Гомеля, цяпер жыве ў Маскве. Як бачна па фотках у профілі Марыі, яна падтрымлівае беларускія пратэсты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.