"Версія Гараўскага": рэальны ўдзельнік выкраданняў ці добрая кампіляцыя?

Зніклыя без вестак Захаранка, Завадскі, Красоўскі і Ганчар / "Народная воля"
Зніклыя без вестак Захаранка, Завадскі, Красоўскі і Ганчар / "Народная воля"

Былы баец спецназа Юрый Гараўскі расказаў пра сваю датычнасць да выкрадання і забойства трох беларускіх палітыкаў: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе. Яго расказ змяшчае прозвішчы ўдзельнікаў і поўны дэталяў.

Тым не менш і былыя калегі, і чыноўнікі, якія займалі высокія пасады ў 1999-м, адразу ж паставілі пад сумнеў не толькі "версію Гараўскага", але і сам факт таго, што ён меў дачыненне да спецыяльнага атрада хуткага рэагавання. Маўляў, Гараўскага мы не памятаем, у спецназе такога не было, а ўсё, што ён кажа, — гэта паўторы і кампіляцыя.

Сапраўды, да цяперашняга часу некалькі чалавек — ананімна і галосна — выказвалі свае версіі таго, як і чаму ў 1999 годзе зніклі палітычныя праціўнікі Аляксандра Лукашэнкі. Еўрарадыё параўноўвае факты, агучаныя раней, са словамі Юрыя Гараўскага.

“Версия Гаравского”: реальный участник похищений или хорошая компиляция?

Юрый Захаранка

Былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку выкралі ўвечары 7 траўня 1999 года па дарозе з аўтастаянкі да дома. Сведкамі выкрадання сталі некалькі людзей, якія расказалі пра ўбачанае незалежнай прэсе і следчым.

“Версия Гаравского”: реальный участник похищений или хорошая компиляция?
Кадр з відэа "Deutsche Welle"

Прозвішчы

Да гэтага ні ў адной з публічных версій не ўсплывалі імёны меркаваных выкрадальнікаў Юрыя Захаранкі, акрамя камандзіра спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Дзмітрыя Паўлічэнкі. Гараўскі называе адзінаццаць спецназаўцаў, якія ўдзельнічалі ў захопе экс-міністра: Паўлючэнка, Гараўскі, Карповіч, Шкіндэраў, Кажэўнікаў, Панкоў, Румянцаў, Наваторскі, Балынін, Будзько і Буцько.

Некаторыя з іх згадваліся ў сувязі з выкраданнем палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Пра гэта далей.

“Версия Гаравского”: реальный участник похищений или хорошая компиляция?

Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

16 верасня 1999 года палітык Віктар Ганчар бясследна знік у Мінску разам са сваім сябрам, бізнесменам Анатолем Красоўскім. На меркаваным месцы выкрадання — вуліцы Фабрычнай — былі знойдзены аскепкі аўтамабільнага шкла і кроў выкрадзеных.

“Версия Гаравского”: реальный участник похищений или хорошая компиляция?
Кадр з відэа "Deutsche Welle"
“Версия Гаравского”: реальный участник похищений или хорошая компиляция?

Алег Волчак, які таксама расследаваў выкраданні, расказвае Еўрарадыё, што адсутнасць пальцаў не згадвалася ў арыенціроўках таго часу:

"Арыенціроўкі рассылаліся, але нічога такога не было. І Зінаіда [жонка Ганчара] тады нічога пра гэта не гаварыла. Нават сярод нашых пра гэта вось, аказваецца, ведаў толькі Анатоль [Лябедзька].

Гэта доказ, што гэты чалавек прычыніўся да забойства. Я колькі ведаў Віктара Іосіфавіча [Ганчара], колькі мы мелі зносіны, і ніколі нават гэтага не ведаў. Гэта значыць, гэта маглі ведаць толькі блізкія сваякі і тыя, хто здзейсніў забойства. Ён жа як расказвае — яны іх раздзелі дагала. І паглядзіце, да якіх тонкасцяў успамінае, што у туфлі была артапедычная вусцілка. Пра гэта ведалі толькі вельмі блізкія людзі. Я некалькі разоў перачытваў словы Гараўскага, і мяне дрыжыкі ўзялі, калі я гэтыя тонкасці прачытаў. І я зразумеў, што гэта ўсё сур'ёзна было. І 99%, што ён не хлусіць і прыняў для сябе такое рашэнне, місію — абараняць канстытуцыйны лад, яны ж лічылі, што мы ворагі".

Следчы Генадзь Угляніца і актывіст моладзевай арганізацыі "Край" Андрэй Жарнасек, якія ў пачатку 2000-х уцяклі з Беларусі на Захад, сцвярджаюць, што машына і целы пахаваныя ў адным месцы: "Яны выкапалі яму, скінулі туды машыну. Паводле папярэдняй інфармацыі, там жа знаходзяцца трупы. Або пад машынай, або ў самой машыне. Расціснулі яе БТРам, засыпалі зямлёй. Адносна замаскіравалі месца".

Па версіі Гараўскага, целы і аўтамабіль закапаныя ў розных месцах. Ганчар і Красоўскі — у глыбокай, на 4-5 метраў, яме: "Мы, здаровыя мужыкі, закопвалі яе хвілін 40. Абутак Ганчара і Красоўскага я таксама туды кінуў, таму што ён доўга гарыць". А машыну схавалі ў іншым месцы.

“Версия Гаравского”: реальный участник похищений или хорошая компиляция?
Акцыя ў памяць пра зніклых палітыкаў / "Народная воля"

Джып

Абедзве крыніцы сыходзяцца ў тым, што джып Анатоля Красоўскага загналі ў спецыяльна выкапаную яму, расціснулі бронетранспарцёрам і закідалі зямлёй. Аднак у тым, хто гэтым займаўся і дзе гэта адбывалася, крыніцы разыходзяцца.

Па версіі ананімнага сахраўца, машыну хавалі раніцай пасля выкрадання і ў гэтым дапамагалі вайскоўцы, якія не ўдзельнічалі ў начных падзеях: "Мы выкапалі яму і вярнуліся ў часць. А вечарам некалькі "звыштэрміновікаў" загрузілі ў ГАЗ-66 ламы і кувалды і паехалі ў лес да гэтай ямы". Разам з імі паехаў БТР, якім, па версіі ананімнага сахраўца, кіраваў камандзір аўтароты лейтэнант Коклін. Джып загналі ў яму, расціснулі БТРам і ўтрамбавалі зямлёй.

Словы Гараўскага часткова не супадаюць са сведчаннямі ананімнага байца спецыяльнага атрада хуткага рэагавання. Паводле яго версіі, БТРам кіраваў салдат тэрміновай службы, а знішчэннем аўтамабіля кіраваў Уладзімір Будзько. Яму для машыны выкапалі не на паласе перашкод, а на прасёлкавай дарозе: "Там такая старая прасёлкавая дарога, проста на ёй была выкапана яма. На наступны дзень Будзько Уладзімір і кіроўца БТРа — салдат тэрміновай службы — узялі машыну Красоўскага і загналі яе туды. БТРам расціснулі гэты джып і закапалі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі