Верталёт беларускага МНС адправіўся тушыць пажар у Латвіі
Верталёт беларускіх ратавальнікаў Мі-8 МНС вылецеў у Латвію па просьбе латвійскага боку, паведамляе прэс-служба МНС.
Разам з экіпажам верталёта зранку 26 ліпеня ў Датвію адправіліся шэсць беларускіх ратавальнікаў. Яны будуць змагацца з пажарам у прыроднай экасістэме.
Мі-8 мае спецыяльнае вадазліўнае прыстасаванне і можа забіраць 3 тоны вады амаль з любога вадаёма.
Каля 15-й гадзіны верталёт прызямліўся на аэрадроме кадя горада Талса. Экіпаж пачаў працы па тушэнні пажару.