Верталёт беларускіх ратавальнікаў дапаможа тушыць лясны пажар у Грузіі

Верталёт беларускіх ратавальнікаў дапаможа тушыць лясны пажар у Грузіі

22 жніўня ў Грузію для тушэння ляснога пажару адправіўся верталёт Мі-26 авіяцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. 

Як паведамляе прэс-служба беларускага ведамства, у Грузіі агонь шчыльна наблізіўся да населеных пунктаў і пагражае жылым дамам. Грузінскі бок папрасіў дапамогі іншых краін.

Адпраўлены з Беларусі Мі-26 — гэта цяжкі шматмэтавы транспартны верталёт. Ён з'яўляецца самым грузапад'ёмным ў свеце. Вадазліўная прылада, прымацаваная на ім на знешняй падвесцы, змяшчае да 15 тон вады. Такі спосаб змагання з агнём вельмі эфектыўны, асабліва пры складаным рэльефе мясцовасці і немагчымасці дастаўкі вады наземным транспартам.

Экіпаж зробіць дазапраўку ў Растове-на-Доне. На борце 10 беларускіх ратавальнікаў, якія маюць досвед ліквідацыі буйных пажараў у экасістэмах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі