Веснавое абвастрэнне: пра самалёт, “гніду”, BYPOL і суды — эфір з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Выявілася раптам, што ў тых самых Мачулішчах, дзе нічога не адбылося, і з тым самым расійскім ваенным самалётам, пра атаку на які былі суцэльныя фэйкі, усё ж нешта адбылося. І з самалётам тым не ўсё добра. І дрон, хоць і маленькі, нейкі кітайскі, але амерыканскі, на аэрадром усё ж заляцеў. І самалёту пашкоджанні, але ж нязначныя, нанёс. І за гэта розных гэбістаў медалькамі ўзнагародзілі. Бо ворага вылічылі і адкуль ён рыхтаваў свой напад паказалі. Так што хай розныя “гніды” вакол Беларусі не бегаюць і міру не просяць, бо выклік кінуты і жэстачайшэ прыняты!
Што азначаюць прызнанні Луккашэнкі і ці варта звяртаць увагу на блокбастар з затрыманнем тэрарыста? На што разлічаныя гучныя абвінавачванні і абразы ў бок Украіны і краін Захаду? Чаго чакаць ад новай ваеннай дактрыны, апалчэння і… дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.