Ветэрынары абвяргаюць звесткі пра ўспышку АЧС у Салігорскім раёне
Галоўны ветлекар Мінскай вобласці кажа, што жыхары вёскі Хорастава да ветэрынараў не звярталіся.
Галоўны ветэрынарны лекар Мінскай вобласці Алег Карповіч абверг звесткі пра тое, быццам у вёсцы Хорастава Салігорскага раёна зафіксаванаая ўспышка афрыканскай чумы свіней. Звесткі пра гэта з'явіліся напярэдадні ў інтэрнэце.
"Падставаў для турботы ў жыхароў Салігорскага раёна няма. Выпадкаў захворвання АЧС і падзяжу жывёлаў у гэтым населеным пункце не зарэгістравана. У раённую ветэрынарную станцыю Салігорскага раёна жыхары вёскі Хорастава не звярталіся", — перадае БЕЛТА словы Карповіча.
Фота: sfera.fm