Віцэ-прэм'ер Ляшэнка распавёў, колькі яшчэ будзе даражэць паліва

Віцэ-прэм'ер Ляшэнка распавёў, колькі яшчэ будзе даражэць паліва

Літр бензіна АІ-92 сёння павінен каштаваць 77 цэнтаў (або 1,63 рубля). Пра гэта віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка заявіў журналістам 6 лістапада, калі наведваў ААТ "Гродна-Азот", паведамляе прэс-служба ўрада

Сёння 1 літр бензіну АІ-92 каштуе 1,4 рубля. Пры сённяшніх тэмпах падаражэння на 1 капейку за тыдзень беларускія кіроўцы стануць плаціць за паліва па сабекошце праз паўгода.

Нагадаем, што ў апошнія месяцы ўрад амаль кожны тыдзень павышаў кошты на бензін — кожны раз на 1 капейку.  У выніку за жнівень кастрычнік кошты на бензін падаражэлі на 12 капеек. 

"Адзначу, што ў доларавым эквіваленце падаражанне склала 1 цэнт. Пры сённяшнім кошце барэля ў $72 справядлівая цана за літр АІ-92 — 77 цэнтаў", — заявіў чыноўнік. Па словах Ляшэнкі, калі кошт на барэль будзе стабільны, то павышэнне коштаў на 1 капейку будзе працягвацца.

Да прызначэння на пасаду віцэ-прэм'ера Ляшэнка ўзначальваў дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім", які сярод іншага кантралюе кошты на паліва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі