Віцэ-прэм’ер паўтары гадзіны захаплялася беларускамоўным паэтычным батлам

У Мінску прайшоў фінальны тур конкурсу літаратурнага чытання. Яго арганізаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі. Адной з умоваў конкурсу літаратурнага чытання, які праводзіцца для жыхароў Полацка, Наваполацка і прылеглых да гэтых гарадоў раёнаў, з’яўляецца беларуская мова выступу.


Фінальны тур праводзіўся ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства наведалі віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, знакаміты акцёр-купалавец Віктар Манаеў, дэпутат Вадзім Дзевятоўскі.


Адзначым, што сёлета гэтае паэтычнае мерапрыемства было прысвечанае 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі