Віцэ-прэм'ер паведаміў, калі знізяцца кошты на бензін

Віцэ-прэм'ер паведаміў, калі знізяцца кошты на бензін

Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка распавёў, пры якіх умовах кошты на бензін могуць знізіцца. 

"Калі цяперашні кошт барэля — 55 долараў — пратрымаецца на працягу месяца і ўплыў расійскага манеўра не адаб'ецца, то мы кошты знізім. Ну, яшчэ, вядома, уплыў курсавой розніцы... Мы ж дзяржава, а не камерцыйная (у добрым сэнсе) арганізацыя", — заявіў чыноўнік. (На відэа — з 3-й хвіліны.)

Са жніўня ў Беларусі кошт бензіну і дызельнага паліва амаль кожны тыдзень павышаецца на 1 капейку. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 20.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі