Віцэ-прэзідэнт “Мілана”: Выбачаюся. Мы не ведалі, што нас чакалі фанаты

111101Zybliuk Milan.mp3

Еўрарадыё: Як вам у Мінску?


Адрыяна Гальяні: Добра! Я толькі што вярнуўся з прагулкі па горадзе і пасля паглядзеў Мінск-Арэну, веладром, лядовы палац – проста цудоўныя аб’екты. Фантастычныя, я нават не ўяўляў, што яны могуць быць настолькі прыгожымі. Таму мае віншаванні! Бо я быў у Мінску 10 гадоў таму разам з "Міланам", калі мы гулялі з БАТЭ у 2001 годзе, і бачу, што за гэты час у вас адбыўся сапраўдны прагрэс. Таму яшчэ раз мае віншаванні!

Еўрарадыё: Як прайшоў стрэтчынг каманды сёння раніцай?


Адрыяна Гальяні: Так, стрэтчынг адбыўся. Я быў звонку, і не бачыў гэтага. Але ўпэўнены, усё добра.

Еўрарадыё: То бок вы не бачылі стадыёна, а ад яго можна чакаць сюрпрызаў…

Адрыяна Гальяні: Нашы гульцы не былі на стадыёне, яны ўбачаць яго толькі сёння вечарам. Але звычайна яны не маюць праблем з новымі стадыёнамі.

Прэзідэнт "Мілана" Берлусконі і яго намеснік Гальяні

 

Еўрарадыё: Беларускія СМІ паведамілі, што каманда прыехала ў кепскім настроі, ці так гэта?


Адрыяна Гальяні: Не, гэта не праўда. Нават зусім не так! І я хацеў бы сцвердзіць яшчэ раз, што ўчора ў аэрапорце мы зрабілі тое, што нам сказала зрабіць паліцыя. Мы нічога не ведалі пра тое, што нас чакалі фанаты і прэса. Мы ўжо падыходзілі да галоўнага ўваходу, калі нейкія людзі нам сказалі, што туды нельга, і, па сутнасці, сказалі нам зрабіць іншы круг. Таму я прашу прабачэння ў тых, хто быў у аэрапорце і чакаў нас, але гэта не было выбарам “Мілана”. Гэта быў выбар адміністрацыі аэрапорта. “Мілан” бы з задавальненнем сустрэўся са сваімі фанатамі. Выбачаюся, але насамрэч гэта не віна “Мілана”.

Еўрарадыё: Вы бачылі гульню Мілана з БАТЭ і чэшскай Вікторыяй. Якая з гэтых каманд можа зачапіцца за больш высокае месца? Якія прагнозы можаце зрабіць?


Адрыяна Гальяні: Я бачыў добрую каманду БАТЭ-Барысаў. Мне не падабаецца рабіць прагнозы, таму я не вельмі прывык іх рабіць. Я веру, што БАТЭ мае рэальную магчымасць ісці наперад.

Еўрарадыё: 10 гадоў таму пасля гульні "Мілана" з БАТЭ ваш клуб набыў Кутузава. Можа быць падчас гульні БАТЭ, якая адбылася ў Мілане, вы прыглядзелі для “Мілана” яшчэ каго-небудзь? 


Адрыяна Гальяні: Не (смяецца - заўв.рэд.). На дадзены момант – не. І я не думаю, што гэта магчыма. Але ў футболе ніколі нічога не вядома.

Еўрарадыё: Напрыклад, Ганчарэнка лічыць самым небяспечным гульцом “Мілана” Абатэ. Магчыма, і гульцы “Мілана” называлі імя каго-небудзь з БАТЭ, хто іх больш за ўсё, так бы мовіць, хвалюе?


Адрыяна Гальяні: Я з імі размаўляў, так, але не ведаю, што на гэта сказаць. Думаю, што БАТЭ – добрая каманда, якая можа прымусіць "Мілан" хвалявацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі